Памер шрыфта:

Аб пасяджэнні Савета па ўстойлівым развіцці

19 мая 2022 г.

 

19 мая 2022 г. адбылося пасяджэнне Савета па ўстойлівым развіцці пад старшынствам намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрыя Амбразевіча.

Да даведкі: Савет па ўстойлівым развіцці створаны на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2017 г. № 181. У яго склад уваходзяць 38 намеснікаў кіраўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый, у тым ліку Мінскага гарадскога і абласных выканаўчых камітэтаў.

Удзел ў пасяджэннях Савета могуць прымаць прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, дзелавых колаў, грамадскіх аб'яднанняў, міжнародных арганізацый.

Асноўная ўвага падчас пасяджэння была нададзена разгляду другога добраахвотнага Нацыянальнага агляду аб выкананні Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года, які Беларусь будзе прадстаўляць у штаб-кватэры ААН у ліпені бягучага года на Палітычным форуме па ўстойлівым развіцці.

У сваім выступленні Ю.Амбразевіч адзначыў, што на пачатак 2022 года Беларусь выглядае дастойна ў міжнародных рэйтынгах у сферы ўстойлівага развіцця; узровень прагрэсу нашай краіны па дасягненні МУР ацэньваецца як высокі – у 80 працэнтаў. Намеснік Міністра зрабіў акцэнт на тым, што з канца 2020 года Рэспубліка Беларусь выконвае Парадак дня – 2030 ва ўмовах беспрэцэдэнтнага санкцыйнага ціску заходніх краін. Незаконныя аднабаковыя прымусовыя меры беспадстаўна ўскладняюць магчымасці па рэалізацыі Беларуссю свайго права на развіццё.

Ю.Амбразевіч звярнуў увагу на тое, што дасягненне Мэт устойлівага развіцця – амбіцыйная задача для кожнай дзяржавы. Адзінцом дзяржавы не здольныя яе здужаць, мабілізуючы толькі ўнутраныя рэсурсы. У сувязі з гэтым для Беларусі скразной тэмай застаецца МУР 17 – Партнёрства.

У гэтым кантэксце намеснік Міністра падзякаваў каманде ААН за сістэмную падтрымку беларускага Урада ў выкананні Парадаку дня – 2030.

Падчас пасяджэння Савета таксама былі прадстаўлены і абмеркаваны вынікі практычнага партнёрства беларускага боку і міжнародных арганізацый па рэагаванні на COVID-19, якое рэалізуецца сярод іншага ў рамках Плана сацыяльна-эканамічных мер у адказ на COVID-19 у Беларусі, падрыхтаванага краінавай камандай ААН.

Па выніках пасяджэння Савета Ю.Амбразевіч вітаў аказанае садзейнічанне Беларусі з боку ўстаноў ААН для мінімізацыі сацыяльна-эканамічных наступстваў пандэміі COVID-19 і выказаў надзею на далейшае выніковае ўзаемадзеянне як у галіне аховы здароўя, так і ў цэлым у сацыяльна-эканамічнай сферы і па іншых прыярытэтных напрамках ўстойлівага развіцця.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы