Памер шрыфта:

Аб пачатку консульскага прыёму ў Генконсульстве Беларусі ў г.Мумбаі (Індыя)

24 мая 2022 г.

 

З 24 мая 2022 г. Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у г.Мумбаі пачынае правядзенне прыёмаў грамадзян па консульскіх пытаннях (выдача/абмен пашпартоў, выдача пасведчанняў на вяртанне , здзяйсненне натарыяльных дзеянняў, выдача віз і інш.). 

Прыём ажыццяўляецца па аўторках і чацвяргах з 10.00 да 12.00 па адрасе: 400021, Рэспубліка Індыя, штат Махараштра, г. Мумбаі, р-н Нарыман Поінт, вул. Барыстэр Раджні Патэл Мардж, будынак “Баджадж Бхаван”, 6 паверх, офіс 51. 

У выпадку неабходнасці прыём па-за названым графікам можа быць праведзены ў іншы час па ўзгадненні з Генконсульствам.

Кантакты для сувязі: тэл. +91 22 4603 6546, электронная пошта: mumbai@mfa.gov.by

За здзяйсненнем консульскіх дзеянняў у Генконсульства могуць звяртацца грамадзяне Рэспублікі Беларусь і замежныя грамадзяне з усёй тэрыторыі Індыі. 

Разам з тым, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць або часова знаходзяцца на тэрыторыях штатаў Махараштра, Гоа, Андхра-Прадэш, Керала, Тамілнад, Тэлінгана, саюзнай тэрыторыі Лакшадвіп, у выпадку ўзнікнення экстрэмальных сітуацый могуць звяртацца ў Генконсульства кругласутачна па тэлефоне +91 97115 20234. 

У выпадку ўзнікнення падобных сітуацый у іншых рэгіёнах Індыі рэкамендуем звяртацца ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя па тэлефоне +91 99994 66445. 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы