Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Ю.Амбразевіча з кіраўніком рэгіянальнай Дэлегацыі МКЧК

22 чэрвеня 2022 г.

 

22 чэрвеня 2022 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч правёў сустрэчу з кіраўніком рэгіянальнай Дэлегацыі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК) у Беларусі, Расіі і Малдове Іхтыярам Асланавым.

У ходзе сустрэчы адбыўся абмен думкамі па актуальным тэмам узаемадзеяння Беларусі і МКЧК. Бакі разгледзелі вынікі работы, якая праводзіцца ў рамках плана супрацоўніцтва беларускіх дзяржаўных органаў і арганізацый з Камітэтам на 2022 год, уключаючы рэалізацыю ініцыятыў па распаўсюджванні ведаў аб міжнародным гуманітарным праве.

Асобную ўвагу суразмоўцы надалі сітуацыі на тэрыторыі Украіны, абмеркавалі дзейнасць МКЧК, накіраваную на аказанне дапамогі перамешчаным асобам, а таксама грамадзянскаму насельніцтву, якое пацярпела падчас узброенага канфлікту.

Бакі адзначылі высокі ўзровень узаемаразумення і падтрымкі адзін аднаго ў вырашэнні гуманітарных пытанняў, а таксама выказалі ўзаемную гатоўнасць прадаўжаць канструктыўнае супрацоўніцтва.

 

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы