Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з Пастаянным каардынатарам ААН

23 мая 2023 г.

 

23 мая 2023 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з Пастаянным каардынатарам ААН у Рэспубліцы Беларусь Іаанай Казана-Вішнявецкі з нагоды завяршэння ёю сваёй місіі ў Рэспубліцы Беларусь. 

С.Алейнік падзякаваў І.Казану-Вішнявецкі за актыўную работу на пасадзе Пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі і пажадаў далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці, а таксама выказаў надзею на захаванне пераемнасці пазітыўных дасягненняў краінавай каманды ААН у Беларусі.

Падчас сустрэчы бакі адзначылі высокі ўзровень узаемадзеяння Рэспублікі Беларусь з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый і яе асноўнымі агенцтвамі і фондамі, у першую чаргу ў галіне рэалізацыі сумесных праектаў і праграм у галіне ўстойлівага развіцця, а таксама абмяняліся думкамі аб выніках і перспектывах дзейнасці Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь.

Міністр замежных спраў пацвердзіў прынцыповы намер Рэспублікі Беларусь працягваць набраны тэмп па выкананні нашай краінай Парадаку дня – 2030 да вызначанага тэрміну нягледзячы на шэраг негатыўных тэндэнцый у шматбаковым парадку дня, якія пагражаюць дасягненню Мэтаў устойливага развицця дзяржавамі свету, уключаючы палітыку санкцый і аднабаковых прымусовых мер.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы