Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова ў пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў ШАС
15 ліпеня 2025 г.
15 ліпеня 2025 г. у г.Цяньцзіні (Кітай) Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў упершыню ў гісторыі паўнафарматнага членства Беларусі ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва прыняў удзел у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў дзяржаў-членаў гэтай арганізацыі.

У сваім выступе падчас пасяджэння кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства падзякаваў кітайскаму боку за паспяховае старшынства ў ШАС і аказаную гасціннасць, адзначыўшы насычанасць года новымі прыкладнымі ініцыятывамі, у большасці з якіх Беларусь прымала актыўны ўдзел.
М.Рыжанкоў падкрэсліў, што першы год членства Беларусі ў ШАС пацвердзіў правільнасць стратэгічнага курсу краіны на ўступленне ў Арганізацыю. Ён заявіў, што Беларусь мае намер уносіць важкі ўклад у дзейнасць ШАС, выкарыстоўваючы свой транзітны, прамысловы і навуковы патэнцыял.
Міністр таксама агучыў гатоўнасць Беларусі стаць пастаяннай пляцоўкай для профільных мерапрыемстваў Арганізацыі, садзейнічаць у яе рамках спрашчэнню гандлю, развіццю лічбавай эканомікі, фарміраванню фінансавай інфраструктуры, умацаванню ўзаемадзеяння ў сферы «зялёнай» прамысловасці і развіццю штучнага інтэлекту.
Кіраўнік беларускай дэлегацыі акцэнтаваў увагу на прыхільнасці Мінска да «шанхайскага духу», заснаванага на ўзаемнай павазе, роўнасці і салідарнасці. Ён таксама перасцярог, што ўступленне ў ШАС дзяржаў, якія грэбуюць яе прынцыпамі або пераносяць на яе пляцоўку двухбаковыя праблемы, з'яўляецца немэтазгодным і шкодным.
Яшчэ адным важным напрамкам работы ШАС магло б стаць яе ўзаемадзеянне з іншымі рэгіянальнымі міжнароднымі структурамі, уключаючы трэк ЕАЭС – ШАС. У гэтым кантэксце М.Рыжанкоў нагадаў пра ініцыятыву Прэзідэнта Беларусі А.Р.Лукашэнкі аб стварэнні на еўразійскай прасторы глабальнага транзітнага хаба.
Акрамя таго, прымаючы пад увагу першапачатковую місію ШАС – забеспячэнне рэгіянальнай бяспекі, – кіраўнік беларускай дыпламатыі прапанаваў больш актыўна задзейнічаць Арганізацыю ў якасці асноўнай пляцоўкі для абмеркавання палажэнняў Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі.

Па выніках М.Рыжанкоў падпісаў пратакол пасяджэння Савета міністраў замежных спраў дзяржаў-членаў ШАС, а таксама шэраг рашэнняў, неабходных для падрыхтоўкі будучага саміту ШАС.
Акрамя таго, на палях мерапрыемства адбыўся шэраг двухбаковых сустрэч Міністра.
У прыватнасці, з намеснікам Прэм'ер-міністра – Міністрам замежных спраў Пакістана Мухамадам Ісхакам Дарам адбыўся абмен думкамі наконт стану і перспектыў двухбаковага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Пакістанам, развіцця супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый, а таксама фарміравання графіка візітаў на найвышэйшым і высокім узроўнях.
Адбыліся таксама рабочыя кантакты М.Рыжанкова з міністрамі замежных спраў Кітая, Індыі, Расіі, Узбекістана, Таджыкістана, а таксама з Генеральным сакратаром ШАС.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by