Памер шрыфта:

Аб палітычных кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Мазамбiка

03 чэрвеня 2021 г.

 

3 чэрвеня 2021 г. адбыўся трэці раунд кансультацый па палітычных пытаннях паміж міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Мазамбік.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Мікалай Барысевіч, мазамбікскую – намеснік Міністра замежных спраў і супрацоўніцтва Мануэль Жазэ Гансалвеш.

Падчас кансультацый былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, сучасны стан і перспектывы развіцця беларуска-мазамбікскага палітычнага дыялогу, звераны падыходы да развіцця дагаворна-прававой базы адносін паміж дзвюма краінамі, абмеркаваны канкрэтныя шляхі актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Кіраўнікі беларускай і мазамбікскай дэлегацый таксама абмяняліся думкамі па пытаннях узаемадзеяння дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы