Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з Паслом Кітая

25 кастрычніка 2021 г.

 

25 кастрычніка 2021 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяоюнам.

Сяргей Алейнік павіншаваў Се Сяоюна з 50-годдзем аднаўлення законных правоў Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і ўручыў адпаведнае віншавальнае пасланне ад імя Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея Члену Дзяржсавета, Міністру замежных спраў КНР Ван І.

Бакі таксама абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы