Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з прадстаўніком індыйскай фармацэўтычнай кампаніі “CIPLA”

16 сакавіка 2023 г.

 

16 сакавіка 2023 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік прыняў прадстаўніка індыйскай фармацэўтычнай кампаніі «CIPLA» Лаліта Чахані. 

Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, у тым ліку рэалізацыю сумесных праектаў у сферы фармацэўтыкі, паставак сыравіны і матэрыялаў, прамысловага, навуковага і тэхнічнага абсталявання для мадэрнізацыі беларускай фармацэўтычнай галіны. 

Асобная ўвага на сустрэчы была нададзена ходу рэалізацыі праекта па стварэнню на базе дзяржаўнага прадпрыемства “Акадэмфарм” навукова-практычнага цэнтра ім. доктара Юсуфа Хаміда.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы