Памер шрыфта:

Паведамленне прэс-службы МЗС Беларусі ў сувязі з закрыццём Генеральнага консульства Беларусі ў г.Нью-Ёрку

12 кастрычніка 2021 г.

 

Па патрабаванні ўладаў ЗША Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у г.Нью-Ёрку вымушана спыніць сваю працу 21 кастрычніка 2021 г.

Беларусь у рамках наяўных рэсурсаў і магчымасцей распачне максімальныя намаганні ў мэтах захавання ўзроўню аказання консульскіх паслуг сваім грамадзянам ва ўмовах новых абмежаванняў ЗША.

У прыватнасці, грамадзяне Беларусі, якія жывуць на тэрыторыі консульскай акругі Генеральнага консульства (уключаючы Канаду), пасля яго закрыцця павінны звяртацца па ажыццяўленне консульскіх дзеянняў у Пасольства Рэспублікі Беларусь у ЗША (г.Вашынгтон).

Грамадзяне Беларусі, якія стаяць на пастаянным консульскім уліку ў Генеральным консульстве, з 1 лістапада 2021 г. будуць пераведзены на пастаянны консульскі ўлік ў Пасольства Беларусі ў ЗША.

Патрабаванне ЗША, прамым следствам якога з'яўляецца пагаршэнне ўмоў консульскага абслугоўвання беларускіх грамадзян, на справе дэманструе рэальны сэнс пастаянных заяў амерыканскага боку аб “падтрымцы” і “клопату” аб беларускім народзе.

Шкадуем аб гэтым рашэнні і загадзя просім грамадзян Беларусі і жыхароў ЗША з разуменнем паставіцца да нязручнасцей у сувязі з неабходнасцю звяртацца за консульскай дапамогай выключна ў Пасольства Беларусі ў Вашынгтоне па незалежных ад нас абставінах.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы