Памер шрыфта:

Аб правядзенні намеснікам Міністра замежных спраў Беларусі І.Сякрэтам брыфінга па пытаннях правоў чалавека

09 сакавіка 2026 г.

 

9 сакавіка 2026 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Сякрэта правёў брыфінг для акрэдытаваных у краіне прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса наконт актуальных пытанняў міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы правоў чалавека.

Намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства, грунтуючыся на выніках свайго ўдзелу ў сягменце высокага ўзроўню 61-й сесіі Савета ААН па правах чалавека 23–25 лютага 2026 г., звярнуў увагу ўдзельнікаў брыфінгу на высокі канфліктны патэнцыял і правакацыйны характар праваабарончай праблематыкі ў міжнародных адносінах.

Асобная ўвага была нададзена дыскусіям па краінавых сюжэтах на пляцоўцы Савета ААН па правах чалавека, дзе працягваецца рост палітызацыі і ўзмацняюцца тэндэнцыі да канфрантацыі і блокавага мыслення. Яскравым прыкладам такіх негатыўных праяў з'яўляецца абвінаваўчае «дасье» па правах чалавека ў дачыненні да Беларусі, якое беспадстаўна фабрыкуецца заходнімі краінамі, ў Савеце ААН па правах чалавека.

Замежным дыпламатам была прадстаўлена паслядоўная пазіцыя нашай краіны па пытаннях праваабарончай праблематыкі, заснаваная на перакананні ў тым, што правы чалавека павінны разглядацца найперш як прастора для канструктыўнага ўзаемадзеяння, а не палітычнага супрацьстаяння. 

У сувязі з гэтым Ігар Сякрэта пацвердзіў прыхільнасць Беларусі да дыялогу, умацавання даверу і развіцця міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне правоў чалавека.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы