Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі М.Барысевіча з Паслом Егіпта

20 кастрычніка 2021 г.

 

20 кастрычніка 2021 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Барысевіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Арабскай Рэспублікі Егіпет у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве) Іхабам Насрам.

У сувязі з завяршэннем Паслом Егіпта дыпламатычнай місіі М.Барысевіч выказаў яму ўдзячнасць за намаганні па развіцці беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва і пажадаў далейшых прафесійных поспехаў.

У ходзе сустрэчы бакі таксама абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння ў розных галінах.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы