Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Л.Марыніча з в.а. Міністра замежных спраў Узбекістана

29 чэрвеня 2022 г.

 

29 чэрвеня 2022 г. ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Узбекістан адбылася сустрэча Пасла Беларусі ва Узбекістане Леаніда Марыніча з в.а. Міністра замежных спраў Рэспублікі Узбекістан Уладзімірам Норавым.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння дзвюх краін на міжнароднай арэне, у тым ліку ў рамках шматбаковых міжнародных арганізацый. Суразмоўцы абмяняліся інфармацыяй аб маючых адбыцца міжнародных мерапрыемствах, якія прадстаўляюць узаемную цікавасць. Асаблівая ўвага была нададзена прыярытэтным пытанням узаемадзеяння ў рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў перыяд старшынства Узбекістана ў гэтай арганізацыі.

Бакі таксама закранулі актуальныя пытанні двухбаковага беларуска-ўзбекскага палітычнага дыялогу і пашырэння супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, у тым ліку маючыя адбыцца сумесныя мерапрыемствы і сустрэчы.

 

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы