Аб завяршэнні візіту Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова ў Лаос
18 ліпеня 2025 г.
18 ліпеня 2025 г. працягнуўся візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова ў Лаоскую Народна-Дэмакратычную Рэспубліку.
У гэты дзень адбылася сустрэча Міністра са Старшынёй Нацыянальнага сходу Лаоса Сайсампхонам Пхамвіханам. Падчас перамоў асноўная ўвага была нададзена развіццю міжпарламенцкага ўзаемадзеяння паміж дзвюма дзяржавамі. Міністр перадаў лаоскаму калегу прывітанне ад Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігара Сергяенкі і пацвердзіў раней накіраванае запрашэнне наведаць Беларусь з афіцыйным візітам. Сайсампхон Пхамвіхан выказаў намер прыбыць у Мінск у найбліжэйшы час, падкрэсліўшы важнасць актывізацыі кантактаў паміж парламентарыямі дзвюх краін.

У рамках абмеркавання бакі адзначылі традыцыйна дружалюбны характар палітычных адносін паміж Беларуссю і Лаосам, выказаўшы ўпэўненасць у неабходнасці іх ператварэння ў канкрэтныя эканамічныя праекты. Міністр Рыжанкоў асабліва падкрэсліў ролю міжпарламенцкага супрацоўніцтва як платформы, якая аб'ядноўвае ўсе напрамкі ўзаемадзеяння – ад эканомікі і адукацыі да гуманітарных ініцыятыў. Ён нагадаў пра візіт І.Сергяенкі ў Лаос у 2024 годзе, а таксама пра стварэнне парламенцкіх груп дружбы ў абедзвюх краінах, назваўшы гэтыя крокі асновай для далейшай працы.

Была выказана ўзаемная задаволенасць падпісаннем міжурадавага пагаднення аб адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў, што стварае спрыяльныя ўмовы для актывізацыі міжасобасных і дзелавых кантактаў.

Старшыня лаоскага парламента асобна адзначыў значны нерэалізаваны патэнцыял у двухбаковых адносінах, асабліва ў сферах эканомікі, адукацыі і харчовага забеспячэння. Лаос выказаў асаблівую цікавасць да беларускага вопыту развіцця малочнай прамысловасці, улічваючы актуальныя намаганні па папулярызацыі спажывання малочных прадуктаў сярод насельніцтва.

Бакі пацвердзілі гатоўнасць пашыраць супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый, уключаючы парламенцкае вымярэнне АСЕАН і Міжпарламенцкі саюз. Таксама абмяркоўваліся магчымасці ўзаемадзеяння паміж выбарчымі камісіямі дзвюх краін.
Таго ж дня М.Рыжанкоў прыняў удзел у адкрыцці беларуска-лаоскага бізнес-форуму.
Мерапрыемства, якое сабрала больш за 50 прадстаўнікоў дзелавых колаў і дзяржаўных структур дзвюх краін, было арганізавана Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з Нацыянальнай гандлёва-прамысловай палатай Лаоса. Афіцыйны В'енцьян на форуме прадстаўляў Міністр прамысловасці і гандлю Лаоса Малайтхонг Камасіт.

Выступаючы на цырымоніі адкрыцця, кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што Беларусь і Лаос паслядоўна паглыбляюць узаемавыгадныя дружалюбныя адносіны, мэтай якіх з'яўляецца рост дабрабыту грамадзян дзвюх краін.
Міністр адзначыў важнасць укаранення новых форм і метадаў сумеснай работы ў прасоўванні гандлёва-эканамічных сувязей, уключаючы прамысловую кааперацыю для вытворчасці інавацыйнай прадукцыі. Было таксама падкрэслена Значэнне ўмацавання тэхналагічнага суверэнітэту дзяржаў, у тым ліку за кошт абмену сучаснымі распрацоўкамі ў сферах прамысловай вытворчасці, фармацэўтыкі і сельскай гаспадаркі.

Беларусь у сваю чаргу зацікаўлена ў пастаўках з Лаоса тэкстыльнай прадукцыі, трыкатажу, трапічнай гародніны і садавіны, а таксама арэхаў.
У кантэксце абмеркавання актывізацыі ролі гандлёва-прамысловых палат дзвюх краін М.Рыжанкоў запрасіў прадстаўнікоў лаоскага бізнесу наведаць Беларусь.

Падчас форуму і па яго выніках прадстаўнікі беларускіх і лаоскіх кампаній правялі перамовы аб супрацоўніцтве ў сферах сельскай гаспадаркі і харчавання, фармацэўтыкі, паставак беларускай тэхнікі, у тым ліку з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў беларускіх банкаў.
На палях форуму таксама адбыўся шэраг сустрэч беларускіх прадстаўнікоў у профільных міністэрствах і ведамствах Лаоса.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by