Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Ю.Амбразевіча са Спецыяльным дакладчыкам Савета ААН па правах чалавека па пытанні аб правах мігрантаў

20 ліпеня 2022 г.

 

20 ліпеня 2022 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч правёў сустрэчу са Спецыяльным дакладчыкам Савета ААН па правах чалавека па пытанні аб правах мігрантаў Феліпе Гансалесам Маралесам па выніках яго трохдзённага наведвання Рэспублікі Беларусь.

Намеснік Міністра інфармаваў Спецыяльнага дакладчыка аб падыходах Беларусі да выканання абавязацельстваў у сферы правоў чалавека, уключаючы правы мігрантаў, якія грунтуюцца на забеспячэнні канкрэтных правоў і гарантый як грамадзянам нашай краіны, так і іншаземцам, якія знаходзяцца на беларускай тэрыторыі.

Ю.Амбразевіч падкрэсліў адкрытасць да ўзаемадзеяння са Cпецыяльным дакладчыкам, абапіраючыся на вопыт доўгатэрміновага супрацоўніцтва па тэме мігрантаў і бежанцаў з агенцтвамі сістэмы ААН, пры чым як у традыцыйнай руціннай і сістэмнай рабоце на працягу 30-гадовай прысутнасці ААН у Беларусі, так і ў крызісныя моманты.

Намеснік Міністра выказаў упэўненасць у дэпалітызаваным і прафесійным падыходзе спецдакладчыка да вывучэння беларускай сістэмы кіравання міграцыяй, інструментаў міграцыйнай палітыкі і іх магчымасцей па абароне і рэалізацыі правоў мігрантаў, якія неаднаразова атрымлівалі высокія ацэнкі з боку ААН.

Спецыяльны дакладчык падзяліўся сваімі ўражаннямі па выніках сустрэч, якія адбыліся падчас визиту, падзякаваўшы за садзейнічанне ў яго арганізацы. Паведаміў, што афіцыйнымі вынікамі аб’яднага візіту ў Беларусь і Польшчу ён падзеліцца на анлайн прэс-канферэнцыі, якую правядзе з Жэневы 28 ліпеня 2022 г.

Бакі пагадзіліся, што забеспячэнне рэгулярнай міграцыі, як і барацьба з нелегальнай міграцыі, непасрэдна залежаць ад эфектыўнасці супрацоўніцтва дзяржаў паходжання, транзіту і прызначэння.

 

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы