Памер шрыфта:

Аб удзеле Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Аддзяленні ААН у Жэневе Л.Бельскай у сесіі Савета па гандлі і развіццю ЮНКТАД

22 чэрвеня 2022 г.

 

22 чэрвеня 2022 г. Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры аддзяленні ААН у Жэневе Ларыса Бельская, выступаючы на 69-й сесіі Савета па гандлі і развіццю ЮНКТАД, звярнула ўвагу на аднабаковыя прымусовыя меры, якія падрываюць выкананне мандата ЮНКТАД, ствараюць пагрозу для ўстойлівага эканамічнага развіцця дзяржаў-членаў і блакуюць узаемавыгодны міжнародны гандаль.

Пастаянны прадстаўнік нагадала аб гатоўнасці Беларусі канструктыўна супрацоўнічаць з ААН, ЮНКТАД і ўсімі зацікаўленымі ўрадамі для вырашэння надзённых праблем сусветнай харчовай бяспекі, у тым ліку звязаных з транзітам украінскага збожжа на сусветныя рынкі. Такі падыход выказаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка ў размове з Генеральным сакратаром ААН А.Гутэрышам, якая адбылася напачатку бягучага месяца.

Л.Бельская таксама адзначыла, што Беларусь будзе падтрымліваць намаганні ЮНКТАД дзеля ўмацавання нацыянальнага патэнцыялу краін з сярэднім узроўнем даходу ў сферы гандлю і развіцця, заахвочвання глабальнага і міжрэгіянальнага партнёрства для рэалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы