Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Л.Марыніча з намеснікам Міністра замежных спраў Узбекістана

28 лістапада 2022 г.

 

25 лістапада 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва Узбекістане Леанід Марыніч сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Узбекістан Бахрамжонам А'лоевым.

Абмеркавана шырокае кола тэм двухбаковага беларуска-ўзбекскага палітычнага дыялогу. Бакі акцэнтавалі ўвагу на рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым узроўні, актывізацыі супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, медыцыны і культурна-гуманітарнай сферы, развіцці міжпарламенскіх сувязей і міжрэгіянальных кантактаў, узаемадзеянні ў рамках шматбаковых міжнародных арганізацый. Намечаны планы па маючых адбыцца сумесных мерапрыемствах і сустрэчах.

Суразмоўцы адзначылі станоўчую дынаміку гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, выказалі зацікаўленасць у далейшым нарошчванні ўзаемнага тавараабароту і рэалізацыі сумесных беларуска-ўзбекскіх інвестыцыйных праектаў.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы