Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ю.Амбразевіча ў Еўразійскім эканамічным форуме

26 мая 2022 г.

 

26 мая 2022 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч прыняў анлайн-удзел у Еўразійскім эканамічным форуме, які праходзіць у Бішкеку. 

Ю.Амбразевіч выступіў у якасці спікера на панэльнай дыскусіі "Узаемадзеянне ЕАЭС з перспектыўнымі партнёрамі: узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў Вялікай Еўразіі".

У сваім выступленні намеснік Міністра адзначыў стратэгічную зацікаўленасць Беларусі ў фарміраванні шматпалярнага светаўладкавання ўзамен цяперашняй аднавектарнай глабалізацыі. Апошняя кансервуе дамінаванне калектыўнага Захаду ў планетарным маштабе, прадвызначае такім чынам немагчымасць адыходу ад няроўнасці ў магчымасцях развіцця краін «залатога мільярда» і свету, які развіваецца і, адпаведна, поўнага пераадолення разрыву ва ўзроўнях развіцця. 

Канцэпцыя макрарэгіёнаў або шматпалярнага свету ў процівагу глабалізацыі заклікана больш эфектыўна вырашыць праблему справядлівага размеркавання рэсурсаў і даходаў паміж краінамі і забяспечыць інклюзіўнае ўцягванне ўсіх без выключэння людзей у эфектыўнае развіццё.

Ю.Амбразевіч назваў асноўныя якасці, якія дазволяць макрарэгіёнам стаць дзейснай альтэрнатывай цяперашняй глабалізацыі: арыентацыя на самадастатковасць і больш высокая ўстойлівасць эканомікі да знешніх шокаў, эфектыўная кіравальнасць на базе моцных дзяржаў і іх сацыяльная арыентацыя, сінэргічны эфект ад узаемадапаўняльнасці, перш за ўсё, у прамысловай кааперацыі. 

Намеснік Міністра падкрэсліў, што ЕАЭС мае ўсе шанцы стаць адным з макрарэгіёнаў пры ўмове, што члены будуць адзіныя ў адказе на знешнія шокі і ў разуменні важнасці стварэння паўнацэнных рэгіянальных ланцужкоў вытворчасці.

Ю.Амбразевіч выказаў меркаванне, што ўзаемадзеянне ў рамках БРІКС можа стаць правобразам механізмаў "інтэграцыі інтэграцый" – узаемадзеяння паміж макрарэгіёнамі на аснове раўнапраўя ігракоў і вынікаючага з гэтага прынцыпу адмовы ад умяшання ва ўнутраныя справы, а таксама заклікаў ЕАЭС працягваць лідзіраваць у ААН у прасоўванні тэмы "інтэграцыі інтэграцый".

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы