Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Ржавускага з Дзяржаўным Міністрам замежных спраў Індыі

28 снежня 2021 г.

 

28 снежня 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя Андрэя Ржавускага з Дзяржаўным міністрам замежных спраў Індыі Мінакашы Лекхі.

У рамках гутаркі бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-індыйскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, а таксама графік візітаў на розных узроўнях у наступным годзе.

Асаблівая ўвага была ўдзелена падрыхтоўцы сумесных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Індыяй.

Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у наданні далейшага імпульсу развіццю двухбаковых адносін.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы