Памер шрыфта:

Аб уручэнні Паслом Беларусі В.Бараноўскім даверчых грамат Прэзідэнту Кубы

09 верасня 2021 г.

 

8 верасня 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Валерый Бараноўскі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Кубы Мігелю Марыа Дыяс-Канелю Бермудэсу.

Падчас гутаркі бакі адзначылі стратэгічны характар беларуска-кубінскіх адносін і падкрэслілі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым пашырэнні палітычных, гандлёва-эканамічных і гуманітарных сувязяў паміж дзвюма краінамі.

Таксама былі разгледжаны пытанні актывізацыі работы па ключавых напрамках супрацоўніцтва і абмеркаваны магчымасці арганізацыі рознаўзроўневых візітаў і сумесных мерапрыемстваў ва ўмовах пандэміі каранавіруса.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы