Памер шрыфта:

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў семінары кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь

18 ліпеня 2022 г.

 

18-22 ліпеня 2022 г. у г.Мінску праходзіць семінар кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь. Навучальна-практычны тыдзень у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь адкрыў Міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

 

 

У сваім выступленні У.Макей зазначыў, што актуальная геапалітычная абстаноўка і апошнія змяненні архітэктуры міжнароднай бяспекі патрабуюць ад беларускай дыпламатыі яшчэ большай ініцыятыўнасці, настойлівасці і ўпартасці ў забеспячэнні вырашэння пастаўленых Кіраўніком дзяржавы задач. Падкрэслена, што для сістэмы МЗС і замежустаноў няўхільным і безумоўным прыярытэтам з'яўляецца максімальнае садзейнічанне захаванню суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, стварэнне ўнутраных і знешніх умоў для паступальнага развіцця краіны, фарміраванне праўдзівага вобраза Беларусі за мяжой. "Адштурхваючыся ад нашых пазіцый, адэкватнасць і непахіснасць якіх для нас відавочныя, неабходна пастаянна думаць над новымі элементамі як нашых пазітыўных, так і контрдзеянняў", - звярнуў увагу прысутных Міністр.

Пры гэтым У.Макей акцэнтаваў, што, нягледзячы на складаную палітычную абстаноўку, задачы па нарошчванні і дыверсіфікацыі экспарту захоўваюць сваю безумоўную важнасць у рабоце беларускіх загранустаноў. "У другім паўгоддзі неабходна максімальна задзейнічаць усе магчымасці і рэзервы для дасягнення неабходнага выніку", - арыентаваў дыпламатаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. У ходзе семінара асноўны акцэнт плануецца зрабіць на пытаннях імпартазамяшчэння ў кантэксце процідзеяння заходнім санкцыям, аналізе заходніх санкцый у банкаўскай сферы і магчымасцях іх мінімізацыі; актуальных пытаннях забеспячэння пасажырскіх і грузавых авіяперавозак; лагістыцы аўтамабільных перавозак ва ўмовах санкцыйных абмежаванняў; развіцці чыгуначных транспартных калідораў, забеспячэнні экспарцёраў і імпарцёраў рухомым саставам; перспектывах нарошчвання экспарту будаўнічых паслуг, развіцця ўязнога турызму. Увага будзе таксама ўдзелена тэматыцы захавання гістарычнай праўды і супрацьдзеяння спробам фальсіфікацыі гісторыі.

Удзельнікі семінара падрабязна разгледзяць інтэграцыйную праблематыку, пытанні інвестыцый, цыфравізацыі, інфармацыйнай работы, міжнароднага супрацоўніцтва ў энергетычнай, адукацыйнай і гуманітарнай сферах. Праграмай знаходжання кіраўнікоў загранустаноў у Мінску прадугледжаны дзелавыя сустрэчы з кіраўнікамі міністэрстваў і ведамстваў нашай краіны. Амбасадары праслухаюць практычныя лекцыі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, прымуць удзел у круглых сталах і правядуць індывідуальныя сустрэчы з топ-мэнэджментам прадпрыемстваў-экспарцёраў. Акрамя таго, запланаваны сустрэчы з кіраўніцтвам Урада Рэспублікі Беларусь, намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, дырэктарам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, адбудуцца выязныя мерапрыемствы, наведванне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, мемарыяльнага комплексу "Трасцянец".

 

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы