Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Прэзідэнтам МФЧК Ф.Рока

25 лістапада 2021 г.

 

25 лістапада 2021 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Прэзідэнтам Міжнароднай Федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца Франчэска Рока.

Уладзімір Макей праінфармаваў свайго субяседніка аб развіцці сітуацыі з мігрантамі на заходняй граніцы краіны і аб падыходах Беларусі да вырашэння гэтага пытання, у тым ліку аб узаемадзеянні з міжнароднымі арганізацыямі.

Бакі абмяняліся думкамі аб міграцыйнай праблеме і аднадушна абазначылі глабальны характар гэтага выкліку, які не абмяжоўваецца сітуацыяй на граніцы Беларусі, пацвердзілі адсутнасць альтэрнатывы дыялогу і супрацоўніцтву ўсіх зацікаўленых для ўстаранення яго прычын.

Міністр пацвердзіў гатоўнасць і адкрытасць беларускага боку да ўзаемадзеяння з міжнароднымі арганізацыямі па аказанні гуманітарнай дапамогі асобам, якія трапілі ў цяжкае становішча на мяжы. Ен таксама падзякаваў суразмоўцу за сродкі, выдзеленыя Беларускаму таварыству Чырвонага Крыжа з Надзвычайнага фонду Федэрацыі для аказання дапамогі згаданым асобам.

Франчэска Рокка высока ацаніў намаганні беларускага боку ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва з МФЧК.

Бакі дамовіліся аб далейшым узаемадзеянні.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы