Аб беларуска-расійскіх кансультацыях паміж МЗС па тэмах распрацоўкі Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі і будаўніцтва еўразійскай бяспекі
06 лютага 2025 г.
6 лютага 2025 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч сустрэўся з дырэктарам Дэпартамента знешнепалітычнага планавання МЗС Расіі Аляксеем Драбініным «на палях» кансультацый паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Расійскай Федэрацыі па тэмах распрацоўкі Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі і будаўніцтва еўразійскай бяспекі, якія прадугледжаны планам сумесных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін.

Ю.Амбразевіч адзначыў высокі ўзровень узаемадзеяння Беларусі і Расіі ў прасоўванні беларускай ініцыятывы, у прыватнасці, сумесную работу па распаўсюджванню ў еўразійскіх сталіцах і штаб-кватэрах рэгіянальных арганізацый дакумента пад назвай «Сумеснае бачанне Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі», які быў падпісаны Міністрамі замежных спраў Беларусі і Расіі на сумеснай калегіі МЗС Беларусі і МЗС Расіі ў г.Брэсце 22 лістапада 2024 г.

Падчас кансультацый бакі падвялі вынікі сумеснай працы па прасоўванню ідэі Еўразійскай хартыі, праведзенай пасля Другой Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы (кастрычнік 2024 г.), і ўзгаднілі далейшыя крокі па арганізацыі перамоўнага працэсу па распрацоўцы Хартыі.
Падчас кансультацый беларуская і расійская дэлегацыі таксама абмеркавалі перспектывы правядзення Трэцяй Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by