Памер шрыфта:

Аб палітычных кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Ірака

16 чэрвеня 2021 г.

 

14 чэрвеня 2021 г. у г.Багдадзе адбыўся чарговы раўнд палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Ірака з удзелам намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалая Барысевіча і Першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Ірак Нізара аль-Хейралы.

Мерапрыемства было прымеркавана да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Іракам.

Да даведкі. Папярэдні раўнд Беларуска-Іракскіх палітычных кансультацый прайшоў у 2019 годзе падчас візіту Першага намесніка Міністра замежных спраў Ірака Н.аль-Хейралы ў г.Мінск.

Падчас кансультацый абмеркаваны шырокі спектр пытанняў беларуска-іракскіх адносін, у тым ліку супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, гуманітарнай галіне, а таксама ўдасканалення дагаворна-прававой базы. Асаблівы акцэнт быў зроблены на актывізацыі гандлёва-эканамічных адносін як прыярытэтным напрамку супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

14-15 чэрвеня 2021 г. таксама адбыліся сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі з міністрамі прамысловасці і шахт, сельскай гаспадаркі, гандлю, адукацыі і навуковых даследаванняў Ірака, а таксама прэзідэнтам Гандлёвай палаты Багдада і рэктарам Багдадскага ўніверсітэта.

Па выніках перамоў дасягнуты дамоўленасці аб абмеркаванні ў бліжэйшы час на ўзроўні кіраўніцтва профільных міністэрстваў канкрэтных кірункаў двухбаковага супрацоўніцтва ў прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадарцы, адукацыі. Іракскі бок пацвердзіў гатоўнасць у самыя кароткія тэрміны накіраваць дэлегацыю дзелавых колаў па лініі гандлёвых палат дзвюх краін.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы