Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі П.Уцюпіна з Міністрам сельскай гаспадаркі Казахстана

14 верасня 2021 г.

 

14 верасня 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Паўла Уцюпіна з Міністрам сельскай гаспадаркі Казахстана Ерболам Карашукеевым.

Бакі абмеркавалі рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых падчас сустрэчы Кіраўнікоў Урадаў Беларусі і Казахстана ў чэрвені гэтага года. У прыватнасці, былі закрануты пытанні арганізацыі візіту ў Беларусь дэлегацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі Казахстана.

Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў чацвёртым квартале 2021 года сельскагаспадарчага форуму ў рамках галіновых выстаў у гарадах Нур-Султан і Алматы.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы