Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з Паслом Кітая

05 чэрвеня 2023 г.

 

5 чэрвеня 2023 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяоюнам.

У ходзе сустрэчы cуразмоўцы абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях двухбаковага парадку дня. Пацверджана гатоўнасць да далейшага развіцця шматпланавага партнёрства паміж краінамі па ўсім спектры беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Абмеркавалі маючыя адбыцца мерапрыемствы двухбаковага характару, уключаючы пасяджэнне Беларуска-Кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве.

Бакі спыніліся на ўзаемадзеянні ў рамках рэгіянальных і міжнародных арганізацый. Пацвердзілі гатоўнасць і ў далейшым аказваць узаемную падтрымку ў пытаннях, якія закранаюць карэнныя інтарэсы абедзвюх краін.

Адзначана гатоўнасць кітайскага боку прадоўжыць аказваць падтрымку Рэспубліцы Беларусь у пытаннях далучэння да ШАС, а таксама выбудоўвання ўзаемадзеяння нашай краіны з БРІКС.

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы